Пракуратура Мінска перадала ў Мінскі гарадскі суд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца і Ірыны Халіп. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пракуратуры горада.

Яны абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

На праведзеных у снежні 2010 года прэзідэнцкіх выбарах Марцалеў з'яўляўся кіраўніком выбарчага штаба Мікалая Статкевіча, Павел Севярынец — даверанай асобай Віталя Рымашэўскага, Ірына Халіп — даверанай асобай Андрэя Саннікава.

Марцалеў і Севярынец знаходзяцца пад вартай, Халіп — падхатнім арыштам. Як паведамілі ў пракуратуры Мінска,

няма падстаў для змены ім меры стрымання ці іх адмены.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?