Вечарам 12 красавіка з мінскіх бальніц выпісана дзевяць пацярпелых ад выбуху ў сталічным метро, у тым ліку дзіця 2009 года нараджэння.

Як паведамляе сайт Міністэрства аховы здароўя, па стане на 19.00 12 красавіка па медыцынскую дапамогу звярнулася 193 чалавекі, з іх шпіталявана — 165. На працягу ўчарашняга дня ў стацыянары паступіла яшчэ сем чалавек.

Цяпер у лячэбных установах знаходзяцца 155 чалавек. З іх у цяжкім стане — 32, у стане сярэдняй ступені цяжкасці — 83, лёгкім — 40. Усе пацыенты атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб'ёме. У начны час у бальніцах узмоцнены брыгады дзяжурных урачоў.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ва ўсіх лячэбных установах ёсць дастатковы запас перавязачнага матэрыялу і медыкаментаў. Акрамя гэтага, арганізавана кругласутачнае дзяжурства персаналу на аптэчных складах для аператыўнага папаўнення бальніц неабходнымі лекавымі сродкамі. Забяспечваецца псіхалагічная падтрымка пацярпелых і іх блізкіх.

Для атрымання інфармацыі пра стан пацярпелых працягваюць працу тэлефоны гарачай лініі: (017) 233-92-69; (017) 294-23-71; 103.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?