Ва ўчыненні тэракту ў Мінску падазраецца малады мужчына неславянскага выгляду.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Вадзім Зайцаў.

Паводле яго словаў, складзены фотаробат чалавека, які падазраецца ў непасрэдным учыненні тэрарыстычнага акту ў мінскім метро.

Гэта малады мужчына ва ўзросце да 27 гадоў, моцнага целаскладу, ростам 175–180 см. На ім была карычневая куртка і карычневая вязаная шапачка.
На думку кіраўніка КДБ, не выключаная версія, што гэты чалавек быў наймітам.

Вадзім Зайцаў праінфармаваў, што выбуховае прыстасаванне на станцыі метро «Кастрычніцкая» было радыёкіраванае і яго прывёў у дзеянне выканаўца. Паводле першасных аператыўна-следчых дзеянняў і экспертнай ацэнкі, выбуховая прылада была няпростая.

«Вельмі вялікі сродкаў паражэння, у якасці якіх выкарыстоўваліся розныя металічныя прадметы, як былыя ва ўжыванні, няправільнай формы, так і тыя, што прадаюцца ў крамах», — сказаў старшыня КДБ.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці магла гэтая прылада быць вырабленая ў Беларусі, Вадзім Зайцаў сказаў, што на гэтае пытанне трэба адказаць экспертам, адзначае БЕЛТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?