Трагедыя выпрабавала беларускае грамадства.
Фота радыё Свабода.
Журналісты «Нашай Нівы» назіралі працу гарадскіх службаў зблізку. У надзвычайнай сітуацыі медыкі і пажарнікі дзейнічалі з выключнай аператыўнасцю і прафесіяналізмам.
Службы метрапалітэна не дапусцілі ўтварэння штурханіны. Міліцыя забяспечвала парадак без эксцэсаў.
І мінчукі, людзі на вуліцах праявілі сябе з найлепшага боку.
Яны дапамагалі дактарам аказваць першую дапамогу пацярпелым. Не было дурной панікі.
Людзі, якія выбіраліся са станцыі, нацярпеліся страху, былі ў шоку. Тым не менш, на вуліцах панавала дысцыпліна, адчувалася самаарганізацыя. Людзі праяўлялі салідарнасць, паводзілі сябе разумна.
Незалежныя СМІ вычарпальна забяспечвалі грамадства інфармацыяй — цяжкай інфармацыяй — без пагоні за сенсацыямі.
Дзіка, страшна, што ў Мінску ліецца кроў, што Мінск пры Лукашэнку стаў — з рэгулярнасцю — месцам крывавых здарэнняў. Але ў такія моманты выпрабаванняў адчуваем і гонар за свой народ.
А заказчыкі крывавага тэракта калісьці непазбежна адкажуць па законе.





