Шматлікія мінакі не разыходзіліся ад пераходаў метро.
Вакол пераходаў яшчэ заставаліся акрываўленыя сурвэткі і вопратка.
Уваход у метро з боку універсама "Цэнтральны" быў перакрыты супрацоўнікамі міліцыі і КДБ.
Супрацоўнікі МНС уваходзілі ў метро праз запасны выхад.
Перакрыжаванне праспекта Незалежнасці і Энгельса было закрыта для руху да ад'езду Лукашэнкі.
Супрацоўнікі спецназа забаранялі журналістам рабіць здымкі ўваходаў у метро з блізкай адлегласці.
Прэс-сакратар МУС Аляксандр Ластоўскі доўга раіўся па тэлефоне перад тым як выйсці да журналістаў.
Кароткая прэсавая канферэнцыя прашла недалёка ад уваходаў у метро.
Усе ўваходы ў метро былі ачэплены супрацоўнікамі міліцыі.





