Рэпарцёры «Нашай Нівы» перадаюць, што спісы дастаўленых у бальніцы пацярпелых вывешаныя ў прыёмных пакоях бальніц.
Тэлефонныя лініі бальніц і 103 перагружаныя. Просьба не турбаваць экстраныя службы без патрэбы.
Бальніцам Мінска можа спатрэбіцца кроў.
Кантакты станцыі пералівання крыві: Даўгінаўскі тракт, 160, 220059, Мінск (017) 289-87-45 Мапа: http://goo.gl/V9uTU
Інфармацыю пра пацярпелых у мінскім метро можна будзе атрымаць у службе 103. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч.





