А 20.15 на месца здарэння прыбыў Аляксандр Лукашэнка. Раней ён заявіў, што «ўзяў сітуацыю ў Мінску пад асабісты кантроль». Гэта адбылося пасля экстранай нарады з ягоным удзелам.
Што гэта будзе азначаць? Можна падумаць, што дагэтуль яна была не пад ягоным асабістым кантролем.
Пасля пад'езду картэжа Лукашэнкі выхады са станцыі ачапілі, журналістаў адцясняюць. Услед за ім у метро дазволілі прайсці толькі прадстаўнікам дзяржаўных СМІ.
За аналагічным тэрактам 3 ліпеня 2008 года ішла хваля арыштаў і ператрусаў, найперш у палітычных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.





