Управа Партыі БНФ выказвае надзвычайную заклапочанасьць выбухам, які здарыўся ўвечары 11 красавіка ў Мінскім метрапалітэне. Партыя БНФ патрабуе ад уладаў неадкладнага і аб’ектыўнага расследвання абставінаў гэтага інцыдэнту. Партыя БНФ заклікае праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь засцерагчыся ад выкарыстання гэтага інцындэнту ў якасці падставы для новага вітка палітычных рэпрэсіяў, як гэта мела месца падчас расследвання выбуху 3 ліпеня 2008 года.

Партыя БНФ заўсёды выступала і выступае выключна за мірныя метады палітычнай барацьбы і супраць выкарыстання гвалту, заклікаючы да таго і іншыя палітычныя сілы.

Управа Партыі БНФ выказвае шчырыя спачуванні пацярпелым і іх блізкім.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?