Жонка пісьменніка Уладзіміра Арлова Валянціна Аксак паведаміла радыё «Свабода»: «Я выйшла з апошняга вагону мэтро на станцыі Кастрычніцкая, падышла да эскалятару, які вядзе да ўнівэрсаму «Цэнтральны». Я не пасьпела ступіць на прыступку эскалятару, калі нешта зьверху над эскалятарам выбухнула, пачало валіцца i загарэлася. У мяне адным з асколкаў сьсекла сумку з пляча, дзякуй, усё гэтым і абышлося. Людзей было вельмі шмат, стаяў страшэнны крык, людзі гарэлі. Я бачыла трупы, якія ляжалі, людзі самі спрабавалі некаторых тушыць. Паколькі адрубілася электрычнасьць, стала цёмна, то выбірацца было вельмі складана. Я навобмацак ішла ў адваротны бок, і ня памятаю праз колькі часу выбралася да Дому афіцэраў. Праз гэта выйсьце выносяць параненых. Жудасная карціна…»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?