На Ўправе Партыі БНФ (праспект Машэрава, 8) другі тыдзень працягваецца начное дзяжурства валанцёраў.Яны спрабуюць захаваць Управу.
Ці падтрымліваюць намаганні БНФ іншыя палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі? «На словах падтрымалі ўсе, калі прымалі пастанову Нацыянальнай каардынацыйнай рады.
На справе ж, былі валанцёры ад Руху „За Свабоду“, начаваў Міклай Пахабаў з аргкамітэта Пыртыі працы, запісаныя ў чаргу людзі з БХД.Вось і ўсё», — гаворыць старшыня БНФ Аляксей Янукевіч.
Што мусяць рабіць партнёрскія арганізацыі, каб дапамагчы БНФ. «Мы склалі спіс з трох пунктаў: запісвацца валанцёрамі, пісаць лісты ў Мінгарвыканкам, каб нам пакінулі будынак, і праз замежныя палітычныя партыі дамагацца міжнароднай рэакцыі на гэтыя падзеі», — гаворыць А.Янукевіч.





