Пра гэта гаворыцца ў заяве «Аб умовах удзелу дэмакратычных сілаў Беларусі ў выбарчых кампаніях». Яна прынятая 11 красавіка Нацыянальнай каардынацыйнай радай дэмакратычнай апазыцыі Беларусі.

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі канстатуюць, што прэзыдэнцкія выбары 2010 году прайшлі са шматлікімі парушэньнямі і фальсыфікацыямі, а ўлада, «сфарміраваная ў выніку так званых выбараў», ня мае легітымнасьці.

«Татальныя рэпрэсіі, пачатыя 19 сьнежня, нясуць пагрозу грамадзтву і самому існаваньню Беларусі як незалежнай дзяржавы. Існуючы рэжым загнаў сябе ў эканамічны і геапалітычны тупік, зрабіў закладнікамі сваёй безадказнай палітыкі ўсё грамадзтва і краіну», — адзначаецца ў дакумэнце.

Каардынацыйная рада дэмсілаў патрабуе, каб народу Беларусі было вернута права фармаваць уладу ў сваёй краіне праз свабодныя, дэмакратычныя і справядлівыя выбары.

«Гэта стане магчымым толькі ў выпадку вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных, спыненьня перасьледу і рэпрэсій, забесьпячэньня канстытуцыйных правоў грамадзян на свабоду слова, сходаў і асацыяцый, унясеньня істотных зьменаў у заканадаўства і практыку правядзеньня выбараў», — гаворыцца ў заяве.

Пакуль гэтыя ўмовы ня будуць выкананыя, дэмакратычная апазыцыя Беларусі пакідае за сабой права праводзіць кампанію байкоту любых выбарчых кампаній.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?