На аўтадарозе М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі супрацоўнікі ДАІ для таго, каб спыніць п’янага вадзіцеля, вымушаны былі страляць па машыне.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, вечарам 10 красавіка супрацоўнікі абласной Дзяржаўтаінспекцыі даганялі аўтамашыну «Форд Мандэа», кіроўца якой ігнараваў іх патрабаванні аб спыненні, ствараючы пагрозу жыццю і здароўю ўдзельнікаў дарожнага руху.
Інспектар
У дачыненні да правапарушальніка складзены пратаколы на падставе ч. 1 арт. 18.16 (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду)) і ч. 2 арт. 18.21 (невыкананне патрабавання аб спыненні транспартнага сродку) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.





