Пракуратура Егіпта выклікала на допыт былога прэзідэнта Хосні Мубарака, а таксама затрымала на 15 сутакэкс-прэм ’ера краіны Ахмеда Назіфа ў рамках расследавання справы аб раскраданні дзяржаўных сродкаў і забойстве мірных дэманстрантаў, перадае Reuters.
Раней на допыты былі выкліканыя сыны Мубарака Алаа і Гамаль, апошні ў нядзелю не прыйшоў на допыт у пракуратуру.
Крыху раней на Al Arabiya TV быў паказаны відэазапіс, на якім Хосні Мубарак казаў, што будзе ўсяляк змагацца з паклёпам ў СМІ адносна абвінавачванняў яго і яго сям’і ў карупцыйных дзеяннях. Пракуратура адзначыла, што заява Мубарака ніякім чынам не паўплывае на ход следства.
З пятніцы ў Каіры праходзяць дэманстрацыі грамадзян, на якіх егіпцяне патрабуюць суда над Мубаракам і яго паплечнікамі. Падчас разгону акцыяў пратэсту ўладамі было забіта па меншай меры двое і паранена некалькі дзясяткаў чалавек.
Вярхоўная рада ўзброеных сілаў Егіпта абвясціла ў суботу ўвечары, што гатовы аддаць распараджэнне арміі і паліцыі «з ужываннем грубай сілы» ачысціць плошчу Тахрыр ў Каіры ад дэманстрантаў.
Хосні Мубарак правіў Егіптам з 1981, пакуль масавыя народныя выступы не вымусілі яго пакінуць сваю пасаду 11 лютага 2011 года.





