Курс электроннага эквівалента беларускага рубля ў аплатных сістэмах EasyPay і Webmoney ў адносінах да іншых валют ўжо значна знізіўся: розніца з афіцыйным курсам Нацбанка можа быць двухразовая.
Беларуская электронная плацежная сістэма EasyPay з 8 красавіка аднавіла аперацыі з замежнымі пастаўшчыкамі, аднак папярэдзіла, што «ў выпадку набыцця электронных плацежных інструментаў, а таксама ў аперацыях аплаты некаторых замежных пастаўшчыкоў, на дадзены момант прымяняецца разліковы курс вышэй за курс Нацыянальнага Банка амаль у два разы».
І сапраўды, пры спробе набыць праз EasyPay электронныя даляры ў сістэме Webmoney (WMZ)
прыйдзецца выкласці амаль 6100 беларускіх электронныхEasyPay-рублёў (курс НБ РБ — 3050).
Еўра (WME) прапаноўваюць амаль за 8800 рублёў (афіцыйны курс — 4397), расійскі электронны рубель (WMR) — за 221





