Дыпламатычны скандал наспявае паміж Масквой і Варшавай з прычыны замены мемарыяльнай шыльды ў Смаленску.
Крыж, узведзены смаленскімі палякамі, на месцы, дзе было знойдзенае цела прэзідэнта Качынскага. Многія смаленскія палякі паходзяць з Валожына, Глыбокага, Івянца і іншых мясцінаў Заходняй Беларусі.
Як падкрэслівае Sky News, гэтая «вайна слоў» можа кінуць цень на першую гадавіну падзення прэзідэнцкага
Самалёт прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 г. Усе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Качыньскі ляцеў на жалобныя мерапрыемствы ў Катынь, дзе пахаваныя польскія вайскоўцы, расстраляныя НКУС СССР у 1940 годзе.
Сем’і загінулых у авіякатастрофе паставілі мемарыяльную дошку ў Смаленску на польскай мове, якая зазначае, што «прэзідэнт Качыньскі памёр па шляху на адзначэнне
Але расійскія ўлады ў суботу, 9 красавіка, замянілі дошку.
Зараз тэкст таблічкі, які ўжо напісаны на дзвюх мовах — рускай і польскай, адносіцца толькі да авіякатастрофы і зусім не згадвае пра катынскія расстрэлы.
«Мы лічым, што гэта вельмі дрэннае рашэнне. Мы чакалі больш абачлівыя адносіны… І мы думаем, што гэта адаб’ецца на атмасферы дня», — сказаў
«Я проста шакаваная. Гэты інцыдэнт падарваў давер да рускіх… Я думаю, усё гэта было задумана для таго, каб нанесці ўдар па нашай псіхіцы», — сказала ўдава аднаго з загінулых польскіх палітыкаў.
Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі наведае Смаленск з Дзмітрыем Мядзведзевым 11 красавіка.





