Па паведамленнях з Саны, у выніку сутыкненняў з паліцыяй у лякарні дастаўлена мноства удзельнікаў акцый пратэсту. Днём раней аналагічныя сутыкнення адбыліся ў горадзе Таіз на поўдні краіны.
Падыходы да месца, дзе адбыліся беспарадкі, заблакаваныя вайсковымі грузавікамі.
У горадзе перыядычна раздаюцца адзіночныя стрэлы. Гэта можа служыць пацвярджэннем слоў удзельнікаў пратэстных акцый, якія сцвярджаюць, што з гарадскіх дахаў па мітынгоўцам вядуць агонь снайперы.
Паводле звестак медыкаў, сярод дастаўленых у лякарню, як мінімум у дзесяці — агнястрэльныя раненні.





