Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s прысвоіла ААТ «Акцыянерны ашчадны банк «Беларусбанк» доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі контрагента на ўзроўні «В/В». Прагноз змены рэйтынгаў — «Негатыўны».
Як адзначаецца ў паведамленні агенцтва, рэйтынгі адлюстроўваюць значныя дыспрапорцыі ў эканоміцы і высокія рызыкі аперацыйнага асяроддзя ў Беларусі (рэйтынгі па абавязацельствах у замежнай валюце: «В/Негатыўны/В»; рэйтынгі па абавязацельствах у нацыянальнай валюце: «В+/Негатыўны/В»).
«Яны [рэйтынгі] таксама адлюстроўваюць высокія крэдытныя рызыкі, якія ўзмацняюцца значнай доляй крэдытавання, што ажыццяўляецца ў адпаведнасці са спецыяльнымі дзяржаўнымі праграмамі, аслабленне паказчыкаў прыбытковасці і стратэгію хуткага росту, — адзначыла крэдытны аналітык Standard & Poor’s Анет Эс. — Уплыў гэтых негатыўных фактараў часткова змякчае статус банка як арганізацыі, звязанай з дзяржавай, якая мае вельмі высокую верагоднасць атрымання экстраннай падтрымкі з боку дзяржавы, займае дамінавальнае становішча на нацыянальным рынку і атрымлівае стабільнае фінансаванне за кошт дэпазітаў».
У Standard & Poor’s лічаць, што «Беларусбанк» мае вельмі высокую верагоднасць атрымання своечасовай і дастатковай экстраннай падтрымкі ад дзяржавы ў выпадку стрэсавай фінансавай сітуацыі. Разам з тым, з пункту гледжання экспертаў,
«высокая крэдытная рызыка „Беларусбанка“ не ў поўнай меры адлюстроўваецца ў паказчыках якасці актываў, названых у яго справаздачнасці».
Рэсурсная база «Беларусбанка» ацэньваецца як стабільная, улічваючы добры доступ банка да рознічных, карпаратыўных і дзяржаўных дэпазітаў, а таксама да дзяржаўнага фінансавання.
«Прагноз «Негатыўны» па рэйтынгах «Беларусбанка» адлюстроўвае прагноз па суверэнных рэйтынгах Рэспублікі Беларусь, абумоўлены нізкім узроўнем знешняй ліквіднасці краіны ў выніку вельмі высокага дэфіцыту па рахунку наяўных аперацый, што, у сваю чаргу, уяўляе рызыкі для беларускай эканомікі, у асноўным падкантрольнай дзяржаве, і негатыўна ўплывае на фінансавыя і
Standard & Poor’s можа панізіць рэйтынгі «Беларусбанка» ў выпадку паніжэння суверэнных крэдытных рэйтынгаў па абавязацельствах ў замежнай валюце або ацэнкі рызыкі абмежавання пераводу і канвертацыі валюты для беларускіх несуверэнных пазычальнікаў, а таксама ў выпадку аслаблення характарыстык уласнай крэдытаздольнасці банка, асабліва пагаршэння якасці актываў або ліквіднасці.
Перагляд прагнозу па рэйтынгах «Беларусбанка» на «Стабільны» адбудзецца ў выпадку аналагічнага перагляду прагнозу па суверэнных рэйтынгах пры ўмове, што якасць актываў і рэсурсная база банка стабілізуюцца ва ўмовах складанага аперацыйнага асяроддзя, нягледзячы на рэзкае павелічэнне рынкавай долі.





