Сама рэдактарка ​​сайта charter97.org сёння патэлефанавала маці і паведаміла, што знаходзіцца ў Еўропе.

Сёння дамоў да бацькоў рэдактара сайта charter97.org Наталлі Радзінай ў Кобрыне прыйшлі супрацоўнікі мясцовага аддзялення КДБ, а таксама следчы з Мінска. Яны правялі ператрус і канфіскавалі штодзённікі журналісткі, лісты салідарнасці, якія ішлі ёй з усяго свету, у тым ліку ад былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла і кіраўніка МЗС Славакіі Мікулаша Дзурынды. Быў таксама канфіскаваны камп’ютар непаўналетняга пляменніка Наталлі Радзінай.

З дому журналісткі супрацоўнікі КДБ паехалі на працу да яе бацькі нібыта для правядзення яшчэ аднаго допыту. На працягу тыдня, з тых часоў як Наталля Радзіна з’ехала з краіны, на допыты ў КДБ выклікалі яе бацькоў, брата і цётку.

Сама рэдактар ​​сайта charter97.org патэлефанавала сёння бацькам і паведаміла, што знаходзіцца ў лагеры для бежанцаў у адной з еўрапейскіх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?