З учорашняга дня вадаём мікрараёну Усход асадзілі чайкі ды бакланы. Раптоўна колькасць птушак павялічылася за дзень у некалькі разоў. Рэч у тым, што ўздоўж берага ляжыць вялікая колькасць мёртвых рыбін. Лёд на вадаёме пакуль не растаў.

Такую масавую рыбіну смерць пакуль не могуць патлумачыць нават спецыялісты з Інспекцыі аховы жывёльнага свету. Хутчэй за ўсё, лічаць яны, асноўная прычына — тоўсты і трывалы лёд, які сёлета трымаецца надта доўга. Зімовай рыбалкі на вадаёме амаль не было, ніхто не прабіваў лёд — рыба паросту задыхнулася пад ім.

Тое ж меркаванне выказваюць і мясцовыя рыбакі. У ваду не магло трапіць нічога: вадаём напрамую злучаны з Цнянскім вадасховішчам, а вада там — пітная, за яе якасцю сочаць увесь час. Адпаведна, шкодных выкідаў у ваду адбыцца не магло, там нават машыну памыць немагчыма. Цяпер спецыялісты з Аховы жывёльнага свету высвятляюць іншыя магчымыя прычыны.

А пакуль што вадаём на вуліцы Каліноўскага пераўтварыўся ў «пункт грамадскага харчавання» для птушак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?