Гэта ахоўнік ігравой установы ў Маладзечне. У яго на дачы знайшлі схованку з выкрадзенымі каштоўнасцямі.

Сталічнай міліцыяй устаноўленыя ўжо два падазраваныя па справе аб буйным крадзяжы з мінскага Цэнтральнага ўніверсальнага магазіна, які быў учынены ў ноч з 2 на 3 красавіка.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, у затрыманых канфіскавана больш як тры тысячы ювелірных вырабаў на суму звыш 600 мільёнаў рублёў.

Спачатку позна вечарам 3 красавіка ў Маладзечне быў затрыманы 26-гадовы раней судзімы мясцовы жыхар. Ён не спрабаваў адхрысціцца ад крадзяжу ў сталічным універмагу і, апісваючы падрабязнасці, паведаміў аб учыненым злачынстве. Аднак стаў выкручвацца, калі пытанні тычыліся буйной партыі выкрадзеных каштоўнасцяў.

Затым міліцыянеры выйшлі на сябра затрыманага — ахоўніка аднаго з ігравых устаноў у Маладзечне.

Менавіта ў яго на дачы 4 красавіка быў знойдзены тайнік з часткай выкрадзенага.
Пра астатнія два тайнікі гаспадар дачы паведаміў ужо сам з надзеяй на змякчэнне пакарання.

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Савецкага РУУС Мінска ў дачыненні да падазраванага ва ўчыненні крадзяжу распачата справа на падставе часткі 4 артыкула 205 КК (крадзеж у асабліва буйным памеры). Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы па арт. 236 (набыццё або збыт матэрыяльных каштоўнасцяў, заведама здабытых злачынным шляхам) у дачыненні да яго хаўрусніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?