Цяпер чэмпіянат Беларусі па футболе транслюецца на тэлеканале СТВ.
Рэпартажы вядзе вопытны каментатар Ігар Калянькоў. Вось што ён адзначыў у інтэрв’ю для партала goals.by:

«Не памятаю, які першы матч я каментаваў. Але помню, што мы працавалі на беларускай мове.

Вярнуцца да рэпартажаў на мове — мая мара, і я яе пешчу.
Рады, што хлопцы на Белтэлерадыёкампаніі не забываюць мову і робяць пры гэтым цікавыя рэчы (напэўна, маецца на ўвазе дзённік Лігі чэмпіёнаў — „НН“).

Прапаноўваў кіраўніцтву СТВ і федэрацыі футбола весці трансляцыі матчаў чэмпіяната краіны па-беларуску. Але мы прыйшлі да высновы, што ў такім выпадку можа паменшыцца наша аўдыторыя, якая і так невялікая. А не хацелася б…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?