Віцэ-прэзідэнт Рэспублікі Зімбабвэ Джон Ланда Нкома 6–9 красавіка знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у склад зімбабвійскай дэлегацыі ўваходзяць міністр сельскай гаспадаркі, механізацыі і ірыгацыі, міністр развіцця гарнаруднай прамысловасці, прадстаўнікі шэрагу іншых міністэрстваў і ведамстваў.

Падчас візіту запланаваны перамовы Нкома з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам па пытаннях «канкрэтных кірункаў двухбаковага супрацоўніцтва», прадугледжаны сустрэчы членаў дэлегацыі з кіраўніцтвам міністэрстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Зімбабвійская дэлегацыя наведае шэраг вядучых беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?