Насенне беларускай, нямецкай ды галандскай селекцыі дасць падвойны ўраджай.

Пачатак красавіка, час парупіцца пра насенку. Дзе яе набыць? Беларускія вытворцы прапануюць гатункі на ўсе густы: ад ранняй бульбы, да позняй, насенне беларускай, нямецкай ды галандскай селекцыі.

Суперэлітнае насенне прадаюць толькі юрыдычным асобам. А вось простыя людзі могуць купіць эліту і першую рэпрадукцыю, што таксама някепска.

Больш за 50 гатункаў бульбы прапануе Інстытут бульбаводства ў Самахвалавічах, што пад Мінскам. Сярод іх «Дэльфін» (ранні), «Сантэ» (вельмі ўстойлівы да нематоды, лекуе зямлю), «Скарб» (лепшая замена колісь папулярнага «Тэмпу» — позні, смачны), «Янка» (сярэдняспелыя), «Рагнеда» (сярэдняпозні), «Журавінка» (сярэдняпозні, чырвоны, вітамінны) ды іншыя. Тэл.: (017) 506-61-41.

ТАА «Клон», створанае некалі Інстытутам бульбаводства, таксама месціцца пад Самахвалавічамі. «Клон» прапануе беларускія гатункі «Дэльфін», «Сантэ», «Скарб», «Янка» , «Рагнеда», а таксама звышранні нямецкі гатунак «Карола». Тэл./факс: 8(017) 506-61-43; тэл.маб.: +375 (29) 670-40-98; +375 (29) 670-40-97.

Набыць насенку, якую вырошчвае ААТ «Ніка» (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці), можна непасрэдна ў вытворцы, а таксама ў крамах ААТ «МінскГатунакНасенГароднін» і РУП «БрэстГатунакНасенГародніна». «Ніка» прапануе беларускія гатункі «Лілея», «Уладар» (раннія), «Брыз», «Скарб», «Янка» (сярэдняспелыя), «Журавінка» (сярэдняпозні, чырвоны, вітамінны). А таксама шэраг нямецкіх гатункаў: «Молі», «Дэбора» (раннія), «Феліцытас» і «Ламбада» (сярэдняспелыя). Тэл./факс: (01596) 20771; тэл.маб.: (29) 676-34-01; (29) 648-00-91.

Насенне гатункаў «Журавінка», «Скарб» і «Уладар» прапануе фермерская гаспадарка «Беразнякі АПС» (Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці). Тэл.маб.: (33) 672-31-14 МТС; (44) 458-48-58; +375 (44) 703-47-30 Vel.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?