Рост крэдытных ставак, праблемы з валютай, чуткі пра блізкую дэвальвацыю могуць істотна нашкодзіць рынку нерухомасці, і ў першую чаргу сектару жылля,які
Знізіўшыся да дакрызіснага ўзроўню, стаўка рэфінансавання з 16 сакавіка падскочыла аж на 1,5 працэнтных пункты (п. п.). Услед за ёй у большасці банкаў выраслі на 0,5–1,5 п. п. стаўкі па крэдытах, якія даюцца на куплю і будаўніцтва жылля. А ў канцы сакавіка некаторыя банкі і зусім прыпынілі прыём заяваў на атрыманне крэдытаў, якія даюцца на куплю або будаўніцтва жылля.
Так, у сувязі з карэктаваннем стаўкі рэфінансавання ў Белзнешэканамбанку крэдыты на фінансаванне нерухомасці (будаўніцтва, набыццё, абмен кватэраў або індывідуальных жылых дамоў) даюцца з 16 сакавіка па стаўках ад 17,5 да 18,5% гадавых (рост на 1,5 п. п.).
У Беларусбанку крэдыты на будаўніцтва і набыццё жылля, а таксама на будаўніцтва кватэраў у жылых дамах, якое прадугледжвае сумеснае будаўніцтва
Адзінае змяненне, якое ўсё ж такі адбылося, закранула крэдыты, якія прадстаўляюцца шматдзетным сем’
Як паведамілі ў Беларусбанку, у апошнія дні сакавіка ніякіх абмежаванняў па выдачы крэдытаў, ніякіх зменаў у парадак выдачы крэдытаў банк не ўводзіў і пакуль уводзіць не збіраецца.
Працэнтныя стаўкі ў
Аднак варта мець на ўвазе, штоБПС-Банк з 28 сакавіка часова не прымае дакументы на атрыманне крэдытаў ад грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.
Прыёрбанк павялічыў стаўку па зноў выдаваных крэдытах з ранейшых 17,9% да 18,5% гадавых. Як паведамілі ў службе кліенцкай падтрымкі, ніякіх мераў абмежавальнага характару ў банку ў апошнія дні сакавіка не рабілася, аднак пры гэтым павялічыліся тэрміны разгляду заявак на атрыманне крэдытаў.
У Белінвестбанку працэнтныя стаўкі таксама падраслі. Для чаргавікоў крэдыты прапануюцца пад 15% гадавых. Для астатніх фізічных асобаў — пад 17,5%. Раней стаўкі складалі 13,5 і 16% гадавых.
У Парытэтбанку працэнтныя стаўкі засталіся на ранейшым узроўні — ад 15,5 да 19% гадавых, у залежнасці ад тэрміну крэдытавання.
У Белгазпрамбанку
Белрасбанк дае крэдыты па стаўках ад 15,5% гадавых (да 16 сакавіка было ад 15%).
Белаграпрамбанк з 28 сакавіка наогул не крэдытуе набыццё нерухомасці. Крэдыты на будаўніцтва кватэраў і дамоў банк выдае пад 15,5% для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, пад 18,5% — для астатніх.
Калі б не праблемы на валютным рынку, то падвышэнне стаўкі рэфінансавання і, як вынік, падаражанне крэдытаў не змаглі б моцна паўплываць на сітуацыю на рынку жылля. Але дэфіцыт даляраў, у якіх фіксуюцца кватэрныя цэны, множнасць курсаў і чаканне дэвальвацыі, якой, па запэўненні Нацбанка, не будзе, ужо пачынаюць рабіць сваю чорную справу.
Першым на праблемы валютнага характару адрэагаваў рынак камерцыйнай нерухомасці. Яшчэ ўчора кліенты гатовыя былі заключаць пагадненні, а сёння адмаўляюцца ад іх, наракаюць мінскія рыэлтары. А колькасць зваротаў у агенцтвы нерухомасці скарацілася ў разы за апошнія некалькі тыдняў.
На кватэрным рынку з’явілася нервовасць. У пакупнікоў пачалі ўзнікаць цяжкасці пры атрыманні крэдытаў. Ёсць праблемы з канвертаваннем валюты. Ды і ахвотных купіць жыллё стала менш.
Калі Нацбанк і ўрад усё ж такі наважацца на разавую дэвальвацыю, то пакупнікам і прадаўцам варта рыхтавацца да зніжэння цэнаў на гатовыя кватэры як мінімум на памер дэвальвацыі на працягу першыхдвух-трох месяцаў пасля яе правядзення.
Што да цэнаў на жыллё, якое будуецца, то ў пераліку на даляры яны адназначна знізяцца ў выпадку дэвальвацыі. Цэны ў беларускіх рублях будуць расці паступова, прапарцыйна афіцыйнаму індэксу цэнаў у будаўніцтве — гэта значыць, на 1,5–2% у месяц як мінімум.





