Ад 1 верасня ў польскім Гданьску пачне працу беларускамоўны ліцэй. Выкладаць у ім будуць тыя, хто раней працаваў у Гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.

Гэтая навучальная ўстанова была пазбаўленая рэгістрацыі ў 2003 годзе. І з гэтага часу існуе на паўлегальным становішчы. Дзеці займаюцца як у Беларусі, так і выязджаюць на сесіі за мяжу. Афіцыйна лічыцца, што яны знаходзяцца на хатнім навучанні. У выпускных класах дзеці здавалі ўсе прадметы экстэрнам.

З 1 верасня гэтага года ўступіць у сілу новы адукацыйны кодэкс. У адпаведнасці з ім, цяпер дазвол на хатнюю адукацыю для дзіцяці бацькі мусяць атрымліваць у дырэктара найбліжэйшай школы. Раней у Беларусі, як і ва ўсім свеце, гэта вырашалі самі бацькі.

Выкладчыкі занепакоеныя тым, што бліжэйшым часам на хатнюю адукацыю могуць накладзеныя абмежаванні. І з гэтай нагоды адбываецца рэгістрацыя гданьскай навучальнай установы.

Ці азначае адкрыццё гданьскага ліцэя закрыццё мінскага? Намеснік дырэктара Ліцэя Лявон Баршчэўскі кажа: «Ні ў якім выпадку. Беларускі працягне сваю дзейнасць. Нашых выкладчыкаў проста папрасілі дапамагчы з працай Ліцэя ў Гданьску. Фактычна, яны будуць працаваць вахтавым метадам».

Паводле польскага заканадаўства, у школе на тэрыторыі Польшчы могуць вучыцца дзеці з любой краіны свету, абы ім было дзе жыць і што есці.

«Коласаўцы» і раней выязджалі на вучобу ў Гданьск. Адзінае, што цяпер дзеці змогуць атрымліваць польскія атэстаты
аб сярэдняй адукацыі. Гэта не перашкодзіць працягнуць адукацыю на радзіме: паводле міждзяржаўных пагадненняў,
у беларускую ВНУ з польскім атэстатам паступаць можна.

Гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа — выдатная ўстанова сярэдняй адукацыі.

Спачатку эксперыментальная, а пасля ўзорная, яна давала бліскучыя веды сваім навучэнцам. Сярод выкладчыкаў былі выбітныя асобы. Дзейнічаў цалкам на беларускай мове. Быў ліквідаваны Лукашэнкам, пасля дакладу КДБ пра тое, што вялікі працэнт вучняў бярэ ўдзел у апазіцыйных дэманстрацыях. Працягнуў дзейнасць у напаўпадполлі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?