У Мінскім гарадскім судзе раніцай 5 красавіка пачаўся разгляд касацыйнай скаргі Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава.

Разгляд праходзіць без удзелу Атрошчанкава. Перад пачаткам судовага пасяджэння яго жонка Дар’я Корсак выказала надзею, што прыгавор Аляксандру будзе перагледжаны і яго поўнасцю апраўдаюць, бо, на яе думку, віна Атрошчанкава ў судзе першай інстанцыі даказана не была.

Нагадаем, Атрошчанкаў быў асуджаны 2 сакавіка на падставе часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Яго прыгаварылі да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за прысутнасць на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года падчас несанкцыянаванай акцыі. Атрошчанкаў вінаватым сябе не прызнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?