Фізічнае ўздзеянне прымяніў ахоўнік адной з кіеўскіх школ 4 красавіка да карэспандэнта беларускага тэлеканала АНТ Аляксея Мартыненкі, паведамляе ўкраінскае выданне «Телекритика».
«Мы запісвалі на фоне будынка школы недалёка ад Шаўчэнкаўскага суда
што мы здымаем у публічным месцы на вуліцы, таму дазволу ні ў каго не павінны прасіць, акрамя таго, паказаў яму 171 артыкул КК аб перашкодзе журналісцкай дзейнасці.
Потым узяў у аператара камеру і папрасіў ахоўніка на камеру растлумачыць, чаму ён перашкаджае нам працаваць. У адказ ахоўнік добра натрэніраваным прыёмам заламаў мне пальцы так, што яны хруснулі».
Паводле слоў Мартыненкі, міліцыя на выклік прыехала вельмі хутка і адразу запісала сведчанні відавочцаў здарэння. Справу ўладзілі па пагадненні бакоў, паколькі ахоўнік папрасіў прабачэння за свае дзеянні.
Здымачная група АНТ рыхтавала сюжэт пра антыалкагольныя праграмы ў навучальных установах.