Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s Investors Service панізіла з «В2» да «В3» доўгатэрміновыя рэйтынгі дэпазітаў у замежнай валюце «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка», «Белінвестбанка», «Белпрамбудбанка», «БанкаМасква-Мінск » і «Мінскага транзітнага банка».
Прагноз рэйтынгаў дэпазітаў у замежнай валюце ўсіх шасці банкаў — «негатыўны».
Акрамя таго, гаворыцца ў паведамленні агенцтва Moody’s, рэйтынгі дэпазітаў у нацыянальнай валюце трох дзяржаўных банкаў — «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка» і «Белінвестбанка» — былі паніжаны з «В1» да «В2».
Рэйтынг дэпазітаў у нацыянальнай валюце прыватнага «Банка
Рэйтынг дэпазітаў у нацыянальнай валюце «Белпрамбудбанка» і «Мінскага транзітнага банка» пацверджаны на ўзроўнях «Ba3» і «В1» адпаведна.
Рэйтынг дэпазітаў у нацыянальнай валюце «Белаграпрамбанка» — «стабільны», астатніх пяці банкаў — «негатыўны».
Гэтыя рэйтынгавыя дзеянні былі ажыццёўлены следам за зніжэннем 30 сакавіка суверэннага рэйтынгу Беларусі на адну ступень — з «B1» да «B2», а таксама з «негатыўным» прагнозам у сувязі з ростам праблем з атрыманнем краінай знешняга фінансавання, гаворыцца ў паведамленні Moody’s.