Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнры ў панядзелак наведаў рэдакцыю газеты «Наша Ніва». Спадар Рэнры азнаёміўся з працай рэдакцыі газеты і яе супрацоўнікаў. На сканчэнне сустрэчы Мішэль Рэнры пажадаў калектыву «Нашай Нівы» поспехаў і выказаў сваю салідарнасць з усімі беларускімі незалежнымі журналістамі.
Пасля ролі Францыі ў Лівіі словы «французская салідарнасць» набылі цалкам новае гучанне, пажартавалі нашаніўцы.
Пасол Францыі у Беларусі Мішэль Рэнры з шэф-рэдактарам «Нашай Нівы» Андрэем Дынько. Фота Сяргей Гудзілін.
0
0
0
0
0
0