У мінулым годзе Беларусь атрымлівала прыбытак ад вэнэсуэльскай нафты ў памеры 4–6 даляраў за тону, паведаміў 4 красавіка на сэсіі палаты прадстаўнікоў намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімер Волкаў.
«У мінулым годзе ад вэнэсуэльскай нафты мы атрымлівалі станоўчы эфэкт на узроўні 4–6 даляраў за тону», — сказаў Волкаў.
Па яго словах, праз порт Адэсы ў Беларусь паступае азэрбайджанская нафта, якая паводле
Волкаў адзначыў, што ў свой час вывучалася пытаньне паставак у Беларусь нафты з Ірану, з шэрагу краін Афрыкі і Пэрсыдзкага заліва.
Адказваючы на пытаньне дэпутата аб пэрспэктывах пастаўкі іранскай нафты, Волкаў адказаў, што «ўсё пытаньне — у камэрцыйнай мэтазгоднасьці». «Але на сёньня няма з Іранам дамоўленасьцей, якія дазвалялі б мець супастаўны эфэкт, параўнальны з вэнэсуэльскім», — сказаў ён.