Былы мінскі кінатэатар «Сучаснік» выстаўлены УП «Кінавідэапракат» на аўкцыён. На паўторным аўкцыёне, які пройдзе 12 красавіка, пачатковая цана за гэты будынак складзе 1,65 млрд рублёў.

У кошт уваходзяць таксама плата за права заключэння 5-гадовай дамовы арэнды зямельнага ўчастка і за пяць клёнаў на прылеглым участку.

Мяркуецца, што патэнцыйны пакупнік ператворыць будынак 1971 года пабудовы ў фізкультурна-спартыўны і культурна-забаўляльны цэнтр. Пры гэтым умовай з боку прадаўца з’яўляецца захаванне глядацкай залы.

На гэтым жа аўкцыёне Мінскі гарадскі тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасці выстаўляе яшчэ 6 лотаў. Агульны пачатковы кошт усіх аб’ектаў перавышае 23 млрд рублёў.

Найбуйнейшыя з прапанаваных аб’ектаў — недабудаваны аўтацэнтр хуткай медыцынскай дапамогі на вуліцы П. Броўкі (з правам арэнды зямельнага ўчастка цана — 8,9 млрд рублёў) і яшчэ адна «недабудоўка» — будынак даачысткі Мінскай станцыі аэрацыі (8,5 млрд рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?