У прэвентыўна затрыманых на Дзень Волі актывістаў канфіскоўвалі ўсё: ад заліковак да грошай.

У Дзень Волі ў 11:20 у кватэру на Прытыцкага, 120, якую здымае актывістка «Еўрапейскай Беларус» Ірына Пчолкіна, прыйшлі міліцыянты. У кватэры ў той момант акрамя яе знаходзіліся актывісты Сяргей Гумінскі, Андрэй Кастусёў (сын экс-кандыдата ў прэзідэнты), Кася Іерусалімская, Руслан Канавалаў і Зміцер Якубоўскі.

Падчас затрымання, міліцыя канфіскавала асабістыя рэчы актывістаў. Агулам было канфіскавана: 3 мабільныя тэлефоны, дзве залікоўкі, 2 ноўтбукі, сістэмны блок ад кампутара, 4 флэшкі, 2 лічбавыя фотаапараты, пару студэнцкіх пасведчанняў, 2 студэнцкія білеты. У Змітра Якубоўскага таксама канфіскавалі 120 тысяч рублёў.

Ніводную з рэчаў дагэтуль не вярнулі, хаця сёння актывісты звярталіся ў РУУС. У сераду, паводле словаў Сяргея Гумінскага, яны плануюць напісаць калектыўную скаргу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?