7 сутак адміністрацыйнага арышту даў Ленінскі райсуд Магілёва журналісту інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Уладзіміру Лапцэвічу.
Суддзя Ірына Ланчава прызнала яго вінаватым па двух артыкулах: за лаянку і няўвагу да заўваг міліцыянтаў, а таксама за непадпарадкаванне міліцыянтам.
Па першым абвінавачанні Лапцэвічу далі суткі арышту, па другім — 6 сутак. Сваю віну журналіст не прызнаў і прасіў не садзіць яго за краты, бо ў яго немаўля. Таксама суд не задаволіў просьбу журналіста весці пасяджэнне на беларускай мове і не запрасіў перакладчыка.
0
0
0
0
0
0