Браты па духу, дзеці зямлі нашай матухны!

У гэтыя скрушныя дні, калі праўда нашая няпраўдай зняволеная, а воля нашая ў няволі пакутуе, я хачу звярнуцца да вас, браты мае. Трымаймася, бо пераможам! Хай наталяе вас, напаўняе сіла зямлі нашай, крывёй і потам дзядоў нашых палітая. Хай гарыць яна ў вас агнём непагасным. А яшчэ — дасылаю вам, браты па духу, свой заклён. Ён дапаможа вам у гадзіну гэтую цяжкую.

Слова прамаўляю,
Сілай надзяляю:
Вецер дзьме;
Вада бяжыць;
Зямля ляжыць;
Агонь палае.
Маё слова моцнае
Сілаю нязломнаю.
Непарушнае яно
Чатырма асновамі.
Слова прамаўляю,
Сілай надзяляю:
Прыйдзе час —
Вясна зайграе
Промнямі свабоды!
Змые прэч вадою чыстай
Слотны бруд ліпучы!
Слова прамаўляю,
Сілай надзяляю.
Маё слова моцнае
Сілаю нязломнаю.
Непарушнае яно
Чатырма асновамі…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?