Моладзевы актывіст з Гродна Алесь Кіркевіч, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ паводле абвінавачання ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, даслаў жонцы новы верш і малюнак.
    Нёман хваляй цёмнай разбурыў спакой
    Сніцца узбярэжжу толькі вечны бой
    Хвоя закалыша лёгкі успамін
    Як пад хваляй дышаць сотні ржавых мін.
    Гоніць баржу гонар: ведае зашмат
    Над барханам белым — гурбачка гранат.
    Ад дажджу сумуе з зорачкай слупок
    Зарасце траншэя — марна, незнарок.
    Ходзіць з вудай спрытны, круціць сівы вус
    У АК служыў ты, дзядзька-беларус?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0