А. Лукашэнка даручыў перагледзець парадак фармавання чаргі тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў у Мінску, бо лічыць несправядлівым, калі ў адной чарзе знаходзяцца тыя, хто не мае ніякага жылля, і тыя, хто крыху не дацягвае да нарматыву ў 15 кв.м на чалавека.

«… Трэба прымаць кардынальнае рашэнне. І гэта пытанне не ўрада, трэба тэрмінова іх перадаць на ўзровень выканкамаў, каб яны, зыходзячы з уласнага бюджэту, перспектываў, вызначалі, колькі квадратных метраў на брата павінна быць… Лічу, правільна ці няправільна мы зрабілі, можа, паспяшаліся — 15 м, але гэта несправядліва: чалавек стаіць у чарзе 7 гадоў і нічога не мае, і чалавек, які жыве і 14, 13 ці 10 квадратных метраў на брата мае. Розніца ж ёсць», — сказаў Лукашэнка.

«Па чарзе трэба вызначыцца, бо мы бясконца будзем мець вялізную чаргу ў Мінску», — падсумаваў ён.

Па словах мэра Мінска Мікалая Ладуцькі, у цяперашні час чарга чаргі тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў у сталіцы, складае каля 280 тыс. чалавек. Пры гэтым каля 60 тыс. з іх не маюць ва ўласнасці ніякага жылля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?