Як і астатніх кандыдатаў у прэзідэнты.
25 сакавіка следчае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама выставіла абвінавачанне экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, паведамляецца на сайце МУС. Яго вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 г. паводле ч.1 арт. 293 КК.
Паводле следства, віна Саннікава ў інкрымінаваных дзеяннях цалкам даказаная атрыманымі ў ходзе расследавання крымінальнай справы доказамі.
У бліжэйшы час будуць прад'яўленыя ўдакладненыя і канкрэтызаваныя абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 ст.293 КК, Яроменку, Васілевічу, Гнедчыку і Мірзаянаву. Следства запэўнівае, што мае не менш пераканаўчыя доказы іх віны.
Пасля азнаямлення падазраваных і іх адвакатаў з матэрыяламі крымінальнай справы яна будзе перададзена ў пракуратуру Мінска для накіравання ў суд.
Нагадаем, што ў ноч на 20 снежня 2010 г. Андрэй Саннікаў разам быў моцна збіты. У яго была сур'ёзна пашкоджана нага.





