«Беларусбанк» сёлета плануе выпусціць еўрааблігацыі на суму да $500 мільёнаў. Пра гэта заявіла сёння старшыня праўлення банка Надзея Ермакова на паседжанні агульнага збору акцыянераў.
Тэрмін абыходжання папер складзе 3 гады.
Надзея Ермакова прызнала, што цяперашнія ўмовы размяшчэння аблігацый неспрыяльныя, але спадзяецца, што такая сітуацыя будзе не ўвесь год.





