Было гэта некалькі гадоў таму. Але памятаецца ў дэталях так, быццам усё адбывалася ўчора. Расчыненыя раты родных, здзіўленыя погляды тагачасных сяброў і рытарычныя пытанні знаёмых — «ты чаго?».
Я быў «нармальным» маладым чалавекам, нічым асаблівым з аднастайнай масы свайго горада не вылучаўся, але пачаў чытаць незалежную прэсу. І ўпершыню ў жыцці пачаў задумвацца: а сапраўды, чаму я, беларус, не размаўляю ў Беларусі
Я з натхненнем вырашыў выправіць сітуацыю. Зрабіўся сталым чытачом «Нашай Нівы» і купляў сучасную беларускую літаратуру. Зразумеў, што так мяне вабіла і прыцягвала ў песнях NRM, і палюбіў іх яшчэ больш.
Калі чытаў тэксты з «і» і «ў», то нібы глядзеў на творы мастацтва. Нягледзячы на нядрэннае навучанне ў школе, шмат якія словы мне былі наогул незразумелыя. У маім асяроддзі беларускамоўныя людзі адсутнічалі — вучыцца не было ў каго. Я завёў сшытак, куды выпісваў невядомыя канструкцыі і іх пераклад на расійскую, знойдзены ў слоўніку. Вучыў родную мову, як замежную ангельскую.
Тэорыя тэорыяй, але патрэбная была практыка — скласці беларускія словы ў прыстойны сказ я не мог. Купіў тоўсты
«Не забудзь набыць мне ў краме«кока-колы» , — вымавіў я. Мама ледзь не самлела, сястра зарагатала. Але дзіўная рэакцыя была толькі першыя тры дні — потым родныя прывыклі.
А я са слоўнікам ішоў на кухню снедаць, прымаць душ, глядзець тэлевізар. Рэагаваў на пытанні вельмі павольна: пра сябе перакладаў адказы з расійскай на беларускую, некаторыя словы ўсё роўна выляталі з галавы, і даводзілася разгортваць слоўнік. Казаў карава і няскладна.
На шчасце, з кожным днём мая гаворка рабілася ўсё лепшай, з расійскай на беларускую я перакладаў усё хутчэй, ды і ў зашмальцаваны слоўнік зазіраў усё радзей.
Так прайшлі тыдні, а праз два месяцы практыкі я ўсвядоміў: цяпер ужо не сорамна з’явіцца з такой беларускай мовай не толькі дома, але і на вуліцы, працы, перад
Першым, каму давялося сутыкнуцца з маім новым вобразам, стаў сябар дзяцінства. Ад здзіўлення ён вылаяўся матам і закурыў. «І што, ты цяпер будзеш увесь такі культурны, у пінжачку і на піва не хадзіць?» — з непрыхаванай цікавасцю спытаў ён. Я ўмомант паслаў яго мацюкамі, чым, безумоўна, трохі супакоіў. «Добра, размаўляй
Нашы адносіны мая беларуская мова ніяк не змяніла. Але што цікава, 90% знаёмых мне людзей пры сустрэчы таксама прасілі зрабіць ім выключэнне і гаварыць, як раней, на расійскай. Саромеліся нечага, бедныя. Натуральна, нікому патураць я не збіраўся.
Самым цяжкім для мяне ў псіхалагічным плане была не першая размова на беларускай са знаёмымі людзьмі, а зварот да незнаёмых у аўтобусах, крамах, кавярнях.Практычна не мела значэння, што я пытаўся, якія прадукты хацеў купіць, адказ быў аднолькавы: «Што?». Большасць беларусаў папросту не чакала, што да іх могуць звярнуцца
Гэта, безумоўна, раздражняла і напружвала. Скажу шчыра: праз нейкую гадзіну я адмовіўся ад таго, каб прыводзіць у ступар прадаўцоў — гэта забірала сілы і ў мяне, і я вырашыў, што яны спатрэбяцца на больш важныя справы.
Тым часам я ужо пачаў заўважаць, што пачынаю думаць
Так, шматлікія пыталіся і пытаюцца: чаму ты размаўляеш
Гэта прыгожа. Я памахаў рукой шэрасці і штодзённасці і сказаў «прывітанне» нечаму незвычайнаму. Быццам бы ператварыўся ў іншага чалавека, які нарадзіўся не ў Савецкім Саюзе, а ў краіне, якой варта захапляцца, але пра якую пакуль мала хто чуў. Усё вакол набыло колер, нібыта да гэтага было
Неяк само сабой з’явіліся беларускамоўныя сябры, а старыя знаёмыя з часам нечакана пачалі ганарыцца мной. І калі нядаўна пасля паходу з кампаніяй у лазню я вяртаўся дадому на таксоўцы, глядзеў праз шкло на густы снег і задаў сабе пытанне: «А чым жа ты можаш ганарыцца ў жыцці?», то ведаў ужо прынамсі адзін адказ.





