каб сабраць грошы на будаўніцтва спартовых аб’ектаў да Гульняў-2012 у Лондане.

Дванаццаць прадстаўніц брытанскай алімпійскай зборнай па водных відах спорту, якія прэтэндуюць на ўзнагароды Гульняў-2012 у Лондане, зладзілі смелую фотасесію ў басейне. Мэтай адважнай акцыі было прыцягненне ўвагі грамадзян да правядзення ў краіне Нацыянальнай латарэі, якая фінансуе будаўніцтва алімпійскіх аб’ектаў.

Пад наглядам двух вадалазаў з кіслароднымі маскамі дзяўчаты па чарзе пазіравалі фатографу Daily Mail Эндзі Хуперу, які потым з дапамогай камп’ютэра сабраў найбольш удалыя здымкі ва ўражлівы калаж. Сфатаграфаваць ўсіх адразу ў эфектных позах не ўяўлялася магчымым.

Па словах удзельніц, многія з іх прыклалі нямала намаганняў, каб перамагчы ўласныя комплексы, а таксама пераканаць сваякоў і бойфрэндаў у неабходнасці здымацца галяком — некаторых прыйшлося проста паставіць перад фактам.

Плыўчыха Стейсі Тод нават прывяла з сабой маму для маральнай падтрымкі, а вось ватэрпалістка Ліза Гібсан, наадварот, абсалютна не нервавалася. «Мяне значна больш хвалявала, як я буду ўсміхацца і затрымліваць дыханне адначасова», — заявіла яна.

Брытанская нацыянальная латарэя, у падтрымку якой ладзілася акцыя, курыруе падрыхтоўку больш за 1200 атлетаў, а таксама адчувальна дапамагае будаўніцтву алімпійскіх аб’ектаў — па гэтым артыкуле ў бюджэт ужо паступіла 2,2 мільярда фунтаў стэрлінгаў.

Для прадстаўнікоў алімпійскай зборнай Вялікабрытаніі гэта не першы падобны досвед. Напрыклад, некаторыя з іх пазіравалі аголенымі мясцоваму фатографу Надаву Кандэру, калі той задумаў стварыць партфоліа аголеных спартсменаў, якія гуляюць сваімі цягліцамі. Пазней здымкі былі выкарыстаныя для рэкламы спартыўнага напою Powerade, які з’яўляўся адным з фундатараў Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

Адзначым таксама, што ў Швейцарыі хакеісты і фехтавальшчыцы ў свой час заклікалі грамадзян сваёй краіны больш актыўна карыстацца прэзерватывамі перад небяспекай пашырэння СНІДу. Рэкламныя плакаты тады прыцягнулі асаблівую ўвагу жыхароў, паколькі бяспечны сэкс на іх рэкламавалі цалкам аголеныя спартсмены. Смелыя фота, дзе пагрозлівыя прадметы спартыўнага інвентара суседнічалі з безабароннымі целамі, суправаджаў слоган «Ніводнага дзеяння без абароны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?