Як стала вядома праваабаронцам, 15 сакавіка на працоўным месцы быў затрыманы Дзмітрый Даронін. 28-гадовага мінчука на трое сутак змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання па вул.Акрэсціна. Ён знаходзіцца ў статусе падазраванага па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу.
У кватэры, дзе Дзмітрый пражывае з бацькамі, быў праведзены ператрус з канфіскацыяй сістэмнага блока кампутара.





