У сталічным парку Горкага ў суботу, 19 сакавіка, грамадскае аб’яднанне абароны жывёл «Эгіда» правядзе акцыю па раздачы бяздомных жывёл.

Акцыю вырашана правесці ў сувязі з тым, што валанцёры «Эгіды» за зіму прытулілі вялікую колькасць сабак і катоў, якім трэба знайсці гаспадароў.

Усяго падчас акцыі, якая пачнецца ў 13.00, будуць прадстаўленыя 70 сабак і 30 катоў. Усе дарослыя жывёлы прышчэпленыя і стэрылізаваныя, маюць пашпарты, шчанюкі і кацяняты — даведку аб тым, што яны здаровыя.

Той, хто жадае забраць жывёлу, павінен мець пры сабе пашпарт. Будучыя гаспадары сабак павінны таксама прынесці нашыйнік, ланцужок, а ахвотныя ўзяць котку — пераноску.

Падчас акцыі ў парку будзе працаваць намёт, куды ўсе ахвотныя змогуць здаць харчаванне, лекі, сродкі дагляду за бяздомнымі жывёламі для «Эгіды».

Падчас акцыі адбудзецца канцэрт мастацкай самадзейнасці, паказ сабачай моды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?