На чыгуначным вакзале ў Мінску супрацоўнікі транспартнай міліцыі сумесна з прадстаўнікамі іншых праваахоўных органаў затрымалі19-гадовага мінчука, які паспрабаваў вывезці пяць беларускіх прастытутак у Расію для сэксуальнай эксплуатацыі.
З прастытуткамі мінчанін пазнаёміўся на
Яны таксама адказалі згодай на прапанову выехаць у Маскву, якая паступіла ад сутэнёра праз нейкі час. Ён абяцаў ім большы заробак, чым у Беларусі, працу на трасе з сталымі кліентамі.
Пасля затрымання высветлілася, што прастытуткам было ад 16 да 24 гадоў.Яны — мінчанкі. У некаторых былі сем’і і малыя дзеці.
У дачыненні перавозчыка жывога тавару транспартная міліцыя распачала справу па ч. 2 арт. 171 Крымінальнага кодэкса (выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для заняткаў прастытуцыяй), які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Сутэнёр знаходзіцца пад вартай.





