Рэпартаж з самага кансерватыўнага штата ЗША адкрывае цыкл рэпартажаў Змітра Панкаўца з-за Атлантыкі.
У Талсе стаіць помнік Буравіку.
Праз Аклахому праходзіць амерыканскі помнік гісторыі і культуры – былая першая трансмерыканская аўтамагістраль.
Цэрквы ў Аклахоме – паўсюль. Царква Хрыста Цара ў Талсе.
Аклахома – адно з месцаў кампактнага пражывання індзейцаў.
Аклахома знакамітая бізонамі – родзічамі нашых зуброў.
Аклахома – крайне правы штат. Прэзідэнта Клінтана тут не паважалі.
У 1995 г. правы радыкал нават падарваў у Аклахоме федэральны будынак. Тады загінулі 168 чалавек.
Будынак знеслі, а на месцы яго змясцілі мемарыял. “Падонак і сцыкло, Цімаці Маквэй, быў пакараны смерцю ў 2001 г.
Ён будзе гарэць у пекле вечна”, -- піша мясцовы сайт, прысвечаны трагедыі, пра тэрарыста.
Цімаці Маквэю было 27 гадоў, калі ён падагнаў грузавік з выбухоўкай. Ён лічыў федэральны ўрад Клінтана “тыранічным”.
Навальніца ў Талсе – у Аклахоме штогод бываюць тарнада.
Штат ОК
Аклахома — адзін з самых кансерватыўных штатаў у Амерыцы. Тут мала што мяняецца на працягу дзесяцігоддзяў. Тутэйшыя жуюць кукурузу, ходзяць у баптысцкія цэрквы, а на выбарах галасуюць за рэспубліканцаў.
Цікава, што Аклахома была адзіным штатам, які на мінулых прэзідэнцкіх выбарах не даў ніводнага голасу з калегіі выбарцаў за Барака Абаму. Дэбі, што суправаджае нас у паездцы па Аклахоме, кажа: «Мне сорамна за гэта». Зрэшты, такіх, як Дэбі, тут зусім мала.
Падчас кіравання Джорджа
Натуральна, што многія ліберальныя штаты адразу ж адкінулі такую праграму, а вось Аклахома без пытанняў пагадзілася.
Большасць аклахомцаў абсалютна перакананыя, што свету 6000 гадоў. У школах нават на факультатыўным узроўні не выкладаецца тэорыя Дарвіна. Для мясцовых гэта абсалютная ерась.
Зрэшты, калі не чапаць Дарвіна, то тут жывуць абсалютна мілыя людзі, якія з радасцю прыходзяць на дапамогу. «Окей, няма праблем», — кажуць яны. Скарочаная назва штата таксама ім пасуе — ОК. Такі надпіс амаль на ўсіх будынках, на аўтамабілях, на паштоўках.
Горад без тратуараў
Першае ўражанне ад Талсы, другога па велічыні горада Аклахомы, — адсутнасць тратуараў. У цэнтры яны, натуральна, ёсць, а вось на ўскраінах з гэтым цэлая праблема. Навошта ходнікі, калі ўсе на машынах?
Каля кожнага дома стаяць па
А яшчэ ўвесь час трэба пераадольваць вялізныя адлегласці. Для прыкладу. Насельніцтва Талсы дзесьці такое самае, як у нашым Магілёве. А вось плошча горада большая амаль у пяць разоў. Бо людзі жывуць у сваіх дамах, а не ў шматпавярховіках.
Гэта яшчэ што, у адміністрацыйным цэнтры штата
Разам з тым, бедным штатам Аклахома ніколі не была. І вырашальную ролю ў гэтым адыграў нафтавы бум, які пачаўся ў першых гадах ХХ стагоддзя.
Менавіта Талса была цэнтрам нафтаздабычы.
У горад паплылі вялікія грошы. Астаткі былой раскошы і сёння можна бачыць у цэнтры Талсы. Велічныя сядзібы, сучасныя офісы кампаній будаваліся ў самых розных архітэктурных стылях. Залатым векам Талсы былі
Адзін з найбольш вядомых помнікаў Талсы — аграмадны Залаты Буравік. Подпіс пад ім гучыць прыкладна так: «Залаты Буравік прысвечаны нафтавікам, якія па Божай волі стварылі лепшае жыццё для чалавецтва».
І па сёння нафтавая прамысловасць займае значнае месца ў жыцці Талсы, хоць з’явіліся і іншыя крыніцы прыбыткаў. Напрыклад, у горадзе збіраюць «Боінгі».
Чэрокі ахоўваюць зямлю
Яшчэ Аклахома — адзін з найбольшых цэнтраў індзейскай культуры ў ЗША. Менавіта ў гэты штат індзейцы павінны былі накіравацца пасля скандальнага Закона аб перасяленні.
Закон быў прыняты ў 1830 годзе з ініцыятывы прэзідэнта Джэксана. І першапачаткова ён меў някепскую задумку. Індзейцы з усходняга ўзбярэжжа мусілі з’ехаць на захад ад ракі Місісіпі, там ім даваліся землі. Гэткім чынам тлумачылася тое, што карэнныя жыхары Амерыкі лепш захаваюць сваю аўтэнтычную культуру, калі не будуць перасякацца з белымі.
На справе ж перасяленне індзейцаў увайшло ў гісторыю пад назвай «сцяжына слёз».
Шмат хто так і не дабраўся да Аклахомы, паміраючы ад голаду і хваробаў у дарозе.
У грамадзянскую вайну большасць індзейцаў сталі на бок канфедэрацкага поўдня.
Параза канфедэратаў нанесла па індзейцах моцны ўдар. Яны пазбавіліся сваіх школаў і некаторых іншых ільготаў. Другі ўдар індзейцы Аклахомы адчулі ўжо падчас нафтавай ліхаманкі. Тады заможныя чужакі масава скуплялі іхнія землі.
У Аклахоме, апроч адной, няма класічных рэзервацый, тым не менш індзейцы пражываюць досыць кампактна. Талакуа — месца, дзе засядае рада племені чэрокі. Вігвамы, пер’і, тамагаўкі тут толькі як музейныя экспанаты.
Пра жыццё чэрокі нам расказвае Анэт. Яна нарадзілася ў
Зрэшты, белымі людзьмі чэрокі нас не называюць. Для іх мы сінія.
Чаму так? Бо раней вены былі не такімі глыбокімі, і ад гэтага скура выглядала сіняй, тлумачаць яны.
Племя чэрокі дзеліцца на сем кланаў: Дзікая бульба (земляробы), Алень (паляўнічыя), Птушка (тыя, хто прыносіў навіны), Фарба (лекары, шаманы), Доўгія валасы (чужакі, прышлыя), Сінія (тыя, хто лячыў дзяцей і жывёл), Воўк (ваяры). Часам выбіралі не аднаго, а некалькі правадыроў племені аднаго ад клана Ваўка, каб думаў пра вайну, іншага — з Доўгіх валасоў, каб думаў пра мір. Перадапошнім правадыром чэрокі была жанчына, але яна летась памерла.
На мове чэрокі мала хто можа вольна размаўляць, хоць захады па адраджэнні робяцца. Нават на айфонах ёсць магчымасць набіраць тэкст чэрокскім сілабарыем.
У Аклахоме ёсць пяць казіно, што належаць чэрокі. Агулам жа індзейцы кантралююць траціну ўсяго гульнёвага бізнэсу Штатаў. Індзейцы маюць істотныя падатковыя палёгкі на казіно, бо ў свой час у судзе даказалі старажытнасць сваіх азартных гульняў.
Чэрокі вераць у адзінага Бога, але не называюць сваю рэлігію хрысціянствам. «Мы жывём у пекле, каб трапіць у рай», — расказвае Анэт. Паводле паданняў чэрокі, свет пачынаўся не з Адама і Евы, а з чатырох падобных параў, якія сімвалізуюць чатыры чалавечыя расы. Дык вось белым (ці ўсё ж сінім) стваральнік даў мудрасць. А задача чэрокі ахоўваць зямлю.
Горад веры
Аклахома ландшафтна — гэта лесастэпы, толькі амаль без лясоў. Штат уваходзіць у зону тарнада. Кожны год іх тут праходзіць з дзясятак. А яшчэ менавіта ў гэтым штаце быў зафіксаваны абсалютны амерыканскі рэкорд перападаў тэмпературы цягам сутак — 60 градусаў. Ад мінус 30 да плюс 30.
Вядомы ў Амерыцы комік Віл Роджэрс быў якраз з Аклахомы. Ён казаў: «Калі вам не падабаецца наша надвор’е, то пачакайце пяць хвілін».
Зрэшты, на ўсё воля Божая. Аклахомцы вераць у Бога. Тут надзвычай шмат самых розных цэркваў. Менавіта з Талсы быў родам адзін з айбольш уплывовых хрысціянаў ХХ стагоддзя Орэл Робертс.
Ён быў піянерам тэлевізійнага евангелізму ў ЗША. На пропаведзях Робертса заўсёды былі чэргі. Людзі чакалі ад яго цуду аздараўлення ад сваіх хваробаў. Евангеліст уважліва выслухоўваў людзей, што хацелі выратавацца. І абяцаў ім здароўе. Гэта рабіла вялікае ўражанне на гледачоў. Тэлеперадачы Робертса станавіліся ўсё папулярнейшымі.
Робертс пераконваў, што Бог хоча, каб усе хрысціяне былі здаровымі і паспяховымі. Ён сцвярджаў, што Бог увесь час мае з ім кантакт і перадае праз яго свае новыя запаветы. Пік папулярнасці гэтага чалавека прыйшоўся на
Вядома, у яго было шмат ілжэпрароцтваў, але гэта не адбаўляла Робертсу папулярнасці. А калі людзі ішлі ў цэрквы, то гэта азначала бязбеднае існаванне. Ён спрабаваў стварыць у Талсе «Горад веры», на які евангелісту было патрэбна 8 мільёнаў даляраў, але праз дзесяцігоддзе эксперымент праваліўся.
Орэл Робертс заклаў у Аклахоме ўніверсітэт свайго імя. Там выкладаюць не толькі тэалогію, але на ўсю Амерыку ён вядомы менавіта сваімі
Былая выкладчыца малявання Дона кажа, што ёй сорамна, што ў паловы амерыканцаў Талса асацыюецца з Робертсам і ягоным універсітэтам, але зрабіць з гэтым нічога не могуць. Робертс памёр паўтара года таму ва ўзросце 91 года, сваім дзецям ён пакінуў вялізныя пазыкі.
Жыць у цэнтры сусвету
Адносіны з чужакамі ў Аклахоме заўсёды былі няпростыя. Менавіта ў Талсе адбыўся адзін з найбольшых расавых пагромаў у ЗША ў ХХ стагоддзі. Гэта адбылося ў 1921 годзе, калі негрыцянскі хлопец у ліфце офіснага будынка ці то згвалтаваў, ці то проста заляцаўся да белай жанчыны.
Пагромы адбываліся ў Грынвудзе, ці «чорным Уол Стрыце», як яго называлі мясцовыя.
У выніку амаль сотня чорных загінула ў гэтых хваляваннях, а дзесяць тысяч чалавек засталіся без даху. Сёння жыхары Талсы не вельмі любяць узгадваць гэтую старонку з гісторыі.
Калі ў цэлым у ЗША стаўленне да нелегалаў цярпімае, то з Аклахомы лёгка можна быць дэпартаваным на радзіму.Цяпер жа ў Аклахоме прыняты адзін з найбольш жорсткіх законаў у ЗША адносна нелегальных мігрантаў. Больш суровы толькі ў Арызоне.
Натуральна, што найбольш абураецца гэтым іспанскамоўная грамада. Абураюцца яшчэ тым, што адзін з распрацоўшчыкаў закона сам мексіканец, які адрокся ад сваіх каранёў. І цяпер выдаткоўвае вялізныя грошы, каб у штат не ехалі яго супляменнікі. Зрэшты, іспанскамоўных гэта не спыняе, іх у Аклахоме ўжо каля 15%, і лічба гэтая толькі расце.
У цэнтры Талсы ёсць містычны помнік цэнтру сусвету. Гэта звычайнае кола ў 30 сантыметраў у дыяметры, унутры якога ёсць яшчэ адно маленькае кола з 13 цаглін. Чалавечы голас унутры гэтага цэнтра моцна мяняецца, і нават падзенне манеткі падобна да ўдару гонга. Нават калі тут іграюць ролю нейкія адмысловыя пустэчы пад зямлёй, гэта не мяняе сэнсу.
У Талсе мне ўвесь час здавалася, што аклахомцы абсалютна перакананыя, што жывуць у цэнтры сусвету. І гэты свет канчаецца там, куды ты даязджаеш на сваім пікапе. А што робіцца за гэтамі межамі, іх абсалютна не цікавіць.
Дарма, што свет імкліва змяняецца. Аклахома не спяшаецца змяняцца разам з ім. І мясцовыя жыхары працягваюць жаваць кукурузу…
***
Зміцер Панкавец пабываў у ЗША на запрашэнне Дзярждэпартамента ЗША. Працяг ягоных падарожных нататак з’явіцца ў наступных нумарах газеты.





