«Гэта, каб падтрымаць беларусаў… «, — кажа літоўскі рэстаратар Эдмундас Кончус.

Эдмундас Кончус — уладальнік рэстарана «Мексіка» ў Вільні (Algirdo g. 2). Пасля 19 снежня, калі ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, у Вільнюс вымушаныя былі бегчы шматлікія палітычныя актывісты і ўдзельнікі акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

«Людзей з Беларусі з’явілася ў Вільні значна больш, чым раней, асабліва моладзі. Думаю, што людзі бягуць ад сітуацыі ў вашай краіне, — распавядае Эдмундас Кончус. — У нас не вельмі дарагая ўстанова, і вельмі шмат наведнікаў — беларусы. Я ўвесь час чуў, як яны паўтараюць адну і тую ж незразумелую мне абрэвіятуру ШОС. Раззнаёміліся, пагаварылі і высветлілася, што на беларускай «трасянцы» яна азначае «шоб он сеў…». Зразумела хто Ён. І я ведаю, што можна расшыфраваць гэтую абрэвіятуру яшчэ больш рэзка… «.

Тады ў віленскага рэстаратара ўзнікла думка падтрымаць новых сяброў з Беларусі і ён прыдумаў фірмовы кактэйль пад назвай ШОС.

«Робіцца ён проста. Мексіканская тэкіла, гранатавы сіроп, гранатавыя зярняткі і тры кроплі Tabasco. Выпіваць трэба залпам. І тады і горача, і смачна, і яшчэ хочацца. У вас таксама зараз у краіне «горача», праўда зусім нясмачна і хочацца, каб было інакш. Цяпер кліентам-літоўцам тлумачым, адкуль такая назва новага фірмовага кактэйлю «.

Кактэйль ШОС карыстаецца вялікай папулярнасцю, і Кончус зараз задумваецца, а не перайменаваць яму рэстаран з «Мексікі» у ШОС?

«Хоць, вядома,

выдатна было б адкрыць такі рэстаран у Мінску.
Вось гэта была б «бомба». Наогул мне вельмі не падабаецца, што адбываецца ў вас у краіне. Вельмі б хацелася як-небудзь дапамагчы. Пакуль прыдумаў кактэйль. Хачу зрабіць больш. Я памятаю, як у нас было дваццаць гадоў назад, вядома, у нас не дыктатар быў, але таксама было дрэнна, але мы як то вырашылі гэта пытанне, разам, уся краіна. Я веру, што Беларусь абавязкова будзе своодной, як і Літва. Толькі трэба нешта рабіць. Мы ж суседзі, чым можам — дапамагаем… «, — кажа Эдмундас Кончус.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?