Аднаму з лідараў кампаніі «Гавары праўду!» палітолагу Аляксандру Фядуту, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, стала кепска падчас допыту 11 сакавіка пасля атрымання інфармацыі аб смерці яго калегі Святланы Навумавай.

Як паведаміла жонка Фядуты Марына, у сувязі з гэтым допыт быў перанесены на 12 сакавіка. Аднак і ў суботу ён не адбыўся, але ўжо з-за хваробаў адвакатаў, таму «ўсё перанесена на панядзелак, 14 сакавіка». Марына Фядута спадзяецца, што цяпер яе муж адчувае сябе лепш.

Аляксандр Фядута быў затрыманы 20 снежня пасля акцыі пратэсту ў Мінску. Ён абвінавачваецца па арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі), яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Палітолаг, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Святлана Навумава была адной з актывістак кампаніі «Гавары праўду!». Яна памерла 10 сакавіка на 56-м годзе жыцця ад хваробы нырак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?