Ашуканцы пад выглядам дарогага посуду прадаюць сваім ахвярам танныя наборы. Загіпнатызаваныя людзі плацяць тысячы даляраў.

Зламыснікі дзейнічаюць групамі па некалькі чалавек, могуць звярнуцца як на вуліцы, так і званіць у дзверы кватэры. Усе яны не з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі.

«Самая вялікая небяспека заключаецца ў тым, што яны валодаюць навыкамі гіпнозу і літаральна ўводзяць ахвяру ў транс, каб пацярпелы расплаціўся за тандэту вельмі вялікай сумай», — адзначылі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Па сведчаннях тых, хто стаў ахвярай гэтых ашуканцаў, супрацьстаяць гіпнозу і ўгаворам вельмі складана, і ў свядомасць ахвяры прыходзяць толькі тады, калі злачынец ужо знік.

Больш за тое, прыцягнуць да крымінальнай адказнасці гэтых людзей пакуль што праблематычна, паколькі фактычна посуд набываецца ў іх добраахвотна. Каб не стаць ахвярай, да таго часу, пакуль міліцыя не вылічыла і не затрымала ашуканцаў, трэба праяўляць павышаную пільнасць і прытрымлівацца элементарных парадаў: нічога не набываць «з рук»; не ўступаць у дыялог з тымі, хто настойліва прапануе купіць тавар на дварэ; ніколі і ні пры якіх абставінах не глядзець у вочы падпольным гандлярам.

Калі ж хто-то стаў сведкам або ахвярай згаданага махлярства, трэба неадкладна звярнуцца ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?