Камітэт па ўрэгуляванні спрэчак Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) у пятніцу прызнаў неправамерным ўвядзенне ЗША дадатковых мытаў на экспартаваныя з Кітая шыны, плеценыя мяшкі і сталёвыя трубы.

Адначасовае ўвядзенне ЗША антыдэмпінгавых і антисубсідыйных пошлін прызнана незаконным.

Мыты ў памеры 20% былі ўведзеныя ЗША ў 2007 годзе. У 2008 годзе КНР звярталася ў СГА з просьбай прызнаць пошліны незаконнымі, аднак у кастрычніку мінулага года арганізацыя адпрэчыла яе.

Амерыканскі бок тлумачыў увядзенне неабходнасцю зніжэння тэмпаў росту кітайскага экспарту і «абароны» працоўных месцаў на тэрыторыі ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?