Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі ўзнагародзіў экс-кіраўніка Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс дыпломам за заслугі па папулярызацыі Польшчы ў свеце.

У абгрунтаванні такога рашэння адзначана, што Борыс ужо доўгія гады прапагандуе польскую культуру, гісторыю і традыцыі. Дыплом Анжаліка атрымала асабіста з рук намесніка міністра замежных справаў Яна Баркоўскага.

Рашэнне аб узнагароджанні Борыс было прынята ў 2010 годзе, аднак у той час яна не магла яго атрымаць, паведамляе РАР.

Нагадаем, днямі ў польскія СМІ невядомыя разаслалі фальшывую карэспандэнцыю польскага МЗС. У ёй сцвярджалася, нібыта Польшча больш не падтрымлівае незалежны Саюз палякаў у Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?