Амерыканскі касмічны карабель шматразовага выкарыстання «Дыскаверы» прызямліўся на касмадроме на мысе Канаверал у Фларыдзе. Гэта быў яго апошні палёт у космас. За 27 гадоў выкарыстання чаўнок пабываў у космасе 39 разоў. Яго апошні палёт да Міжнароднай касмічнай станцыі доўжыўся 14 дзён.

Злучаныя Штаты сёлета завяршаюць запускі касмічных чаўнакоў, якія пачаліся ў 1980 годзе. Адбудуцца яшчэ два запускі. У космасе апошні раз пабываюць шатлы «Індэвар» і «Атлантыс».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?